Калядны турнір па хакеі сярод аматараў на прыз Прэзідэнта Беларусі стартаваў у Мінску

3 января 2020
Прыгожая традыцыя пачатку кожнага новага года, час, калі ўся краіна сочыць за лядовымі баталіямі і можна ў поўнай меры адчуць, якая яна, аб'яднальная сіла спорту. А больш дакладна, хакея. Калядны турнір па хакеі сярод аматараў на прыз Прэзідэнта Беларусі афіцыйна стартаваў у Мінску. Усіх удзельнікаў, а таксама гледачоў ужо  16-ы раз прывітаў Кіраўнік дзяржавы. На лёд "Чыжоўка-Арэны" выйдуць 12 каманд, яны разбітыя на 4 групы. Сярод дэбютантаў сёлета зборная са Злучаных Штатаў Амерыкі. Пасля перапынку ў Мінск, нарэшце, вярнулася каманда Украіны. Мабыць, для маладога пакалення Калядны турнір - гэта лепшы майстар-клас ад зорак хакея. Бо паралельна  вызначаць і юных пераможцаў на "Залатой шайбе". Наогул натхнення трэба ўсім, бо літаральна ў наступным годзе разам з Латвіяй  Беларусь прыме чэмпіянат свету па хакеі. Як вядома, хакей даўняе хобі нашага Прэзідэнта. Па традыцыі Кіраўнік дзяржавы і сам заўсёды выходзіць на лёд. Каманда Прэзідэнта Беларусі - гаспадыня спаборніцтваў і нязменны фіналіст усіх папярэдніх розыгрышаў. За гісторыю турніру на яе рахунку 12 перамог.