"Рытм" і "Вікторыя" правядуць другі матч фінальнай серыі ЧБ па хакеі на траве

15 июня 2022
Ці стане "Рытм" яшчэ на крок бліжэйшы да залатых узнагарод чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд? Сёння клуб Ніны Дашко правядзе другі матч фінальнай серыі супраць пакуль яшчэ дзеючага чэмпіёна - смалявіцкай "Вікторыі" - зноў на хатнім газоне. Напярэдадні ў Гродне гаспадыні не пакінулі саперніцам шанцаў, перамогшы 3:0. У 16:50 пачнецца прамая трансляцыя другой гульні на тэлеканале "Беларусь 5".