Новы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрыўся ў Дзяржынску

1 сентября 2021

Правесці час не толькі карысна, але і з задавальненнем. Новы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрыўся сёння ў Дзяржынску. Яго агульная плошча 2500 квадратных метраў. У новым будынку для наведвальнікаў (іх, дарэчы, каля 19 тысяч) будуць працаваць 5 аддзяленняў. Прадугледжана безбар'ернае асяроддзе: пандусы, поручні, тактыльная і гукавая сістэмы навігацыі.

Для самых актыўных наведвальнікаў ёсць спартыўная і трэнажорная залы, а таксама кабінеты рэлаксацыі.

Тут можна будзе не толькі паправіць здароўе, але і раскрыць творчы патэнцыял. У цэнтры дзейнічаюць студыі, клубы і майстэрні. Усяго іх каля 50.