Рэспубліканская ўніверсіяда на старце

2 июня 2017

Будучыя інжынеры, механікі, фізікі – больш за тысячу маладых людзей. Яны змагаюцца за першынство ў лёгкай атлетыцы, футболе і валейболе. У фінальных спаборніцтвах заяўлены 30 відаў спорту. Падчас адкрыцця алімпіяды ўзнагародзілі каманды пераможцаў мінулага сезона. Сярод прызёраў і заслужаныя майстры спорту.

Студэнцкае спаборніцтва - трамплін да спорту вышэйшых дасягненняў. Моладзь паспяхова выступае і на міжнародных стартах. Падчас сусветнай ўніверсіяды ў Казахстане наша каманда атрымала 6 медалёў, сярод якіх 3 залатыя.