Раўбічы прымаюць чэмпіянат свету па летнім біятлоне

22 Жніўня 2019

Раўбічы прымаюць чарговыя буйныя спаборніцтвы - чэмпіянат свету па летнім біятлоне. Яго ўдзельнікі  - дзве з паловай сотні спартсменаў з 26 краін. Сёння прайшла афіцыйная трэніроўка, заўтра - першыя старты. Праверыць сілы прыехалі і дарослыя спартсмены, і юніёры. Для арганізатараў цяперашні чэмпіянат - падрыхтоўка і ўмова для правядзення ў 2022 годзе этапу Кубка свету. 

З Раўбіч рэпартаж Паўла Капуцкага. 

Гэта кадры падрыхтоўкі да заўтрашняй цырымоніі адкрыцця. Вопытны дзяржтрэнер Юрый Альберс дае бясплатныя, але не меней каштоўныя парады дзяўчатам. 

Пасля завяршэння афіцыйнай трэніроўкі біятланісты зборнай Венгрыі фатаграфуюцца. Атрымліваюцца ўнікальныя для іх летнія кадры. 

Некаторыя трэнеры вецер на стрэльбішчы, наадварот, лічаць за плюс. Бо летні чэмпіянат - падрыхтоўка да суровага зімовага сезона. 

На трэнерскай біржы заўважаем Надзею Скардзіну. Бачыць яе трэнерам нязвыкла. 

На мінулым тыдні яна выйшла замуж за швейцарскага біятланіста Марціна Ягера. У інтэрв'ю выбраннік алімпійскай чэмпіёнкі заве сябе простым хлопцам. Ён вырас у вёсцы з насельніцтвам чатыры сотні чалавек. У Беларусі Надзея стала для спартсмена яшчэ і трэнерам. 

Марцін і Надзея стануць бацькамі ў канцы восені. З былымі партнёркамі Скардзіна не пабачылася. Наша каманда прыехала са збору ў італьянскім Антхольцы толькі днём і афіцыйную трэніроўку прапусціла. Але галоўнае, гаспадары выступяць наймацнейшым складам. Так паступілі не ўсе.

Для чэмпіянату свету ў Раўбічах выкарыстаюць дзвесце пар лыжаролераў.

 У летнім біятлоне ў параўнанні з зімовым ад спартсменаў залежыць больш. Тэхналагічнай гонкі, звязанай з барацьбой за хуткасць лыж, тут няма. 

Перад чэмпіянатам свету па летнім біятлоне адзін з участкаў трасы даўжынёй 190 метраў прыйшлося пашырыць на адзін метр. Патраціліся на асфальт. Але вырашыць усе праблемы перад чэмпіянатам не атрымалася. Так, напярэдадні спарткомплекс атакавалі восы. Сутыкнуліся з імі і мы.

Падчас інтэрв'ю з Юрыем Альберсам насякомае з'явілася ў кадры і нават прымусіла суддзю зрабіць паўзу.

Заўтра ўдзельнікам сапраўды будзе не да вос. У першай палове дня кваліфікацыйныя гонкі ў суперспрынце. У другой - фіналы. А ў сярэдзіне - арыенціровачна ў 14 гадзін - Дар'я Домрачава атрымае Малы хрустальны глобус у праследаванні за сезон 2014-2015. 

Трафей пераходзіць беларусцы ад фінкі Кайсы Макарайнен па выніках пералічэння ачкоў пасля дыскваліфікацыі расіянкі Кацярыны Глазырынай. 

Прамыя трансляцыі з Раўбіч на "Беларусь 5".