Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з кароткатэрміновай місіяй міжнародных назіральнікаў ад МПА СНД

10 октября 2015

З кароткатэрміновай місіяй міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД сёння сустрэўся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Спікер звярнуў увагу, што кампанія праходзіць адкрыта, у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і міжнароднымі стандартамі. Адзначаецца жывы інтарэс да прэзідэнцкіх выбараў з боку насельніцтва.

Усяго ў Беларусі зарэгістраваны больш як 900 міжнародных назіральнікаў, з іх амаль 400 - ад краін СНД.