Прамое ўключэнне са студыі АТН на "Дынама". Пачынаецца вялікі інфармацыйны марафон

19 июня 2019
Галоўная тэма - II Еўрапейскія гульні. Дзякуючы эстафеце "Полымя  міру"  да форуму ўжо дакрануліся многія рэгіёны Беларусі,  а вялікі выбар спаборніцтваў і шырокая білетная праграма  дазваляюць гэта зрабіць літаральна кожнаму з нас  і тысячам гасцей  беларускай сталіцы. 

Агенцтва тэленавін пачынае вяшчанне з новай студыі на стадыёне "Дынама". Мы запускаем інфармацыйны марафон. Я вітаем сваіх калег  Алену Насачову і Станіслава Ліпскага  і перадаем ім слова (відэа).

Такім чынам, з усім, што звязана са святам пад назвай II Еўрапейскія гульні,  найбліжэйшыя 12 дзён мы будзем знаёміць вас у рэжыме інфармацыйнага канала адсюль -  з самага сэрца беларускай сталіцы. 

Пераможныя імгненні, эмоцыі чэмпіёнаў, а таксама закуліссе Гульняў вы ўбачыце ў рэпартажах нашых карэспандэнтаў. Ну і, вядома ж, у гэтай студыі будуць з'яўляцца пераможцы і знакавыя персоны форуму, каб падзяліцца сваімі яркімі ўражаннямі і самай свежай інфармацыяй. 

Афіцыйна Гульні стартуюць 21 чэрвеня на стадыёне "Дынама". Галоўная ж падзея дня сённяшняга - генеральная рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця. Яна пройдзе тут, на "Дынама", і да яе мы, вядома ж, не раз яшчэ вернемся.