Іван Ціхан зрабіў свой алімпійскі выбар

20 августа 2016

Паводле ўмоў праекта, Прэзідэнцкі спартыўны клуб пералічыць 10 тысяч беларускіх рублёў Слонімскай СДЮШАР. Паспяховае выступленне нашага волата дазволіла яму ўнесці свой істотны ўклад у развіццё дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ пры ўдзеле арганізатараў праекта. Іван выбраў навучальна-спартыўную ўстанову, у якой пачынаў свае першыя крокі да вялікага спорту, Спадзяемся, яго поспех дадасць стараннасці і матывацыі юным беларускім атлетам.