Прамая трансляцыя матча Ірландыя - Беларусь у 21:40 на "Беларусь 5"

31 мая 2016

Сёння нацыянальная зборная Беларусі ў таварыскім матчы згуляе з камандай Ірландыі. Футбольны паядынак прапусціць адзін з асноўных абаронцаў Ягор Філіпенка, які атрымаў траўму на папярэдняй сустрэчы з Паўночнай Ірландыяй. Адзначым, нашы сённяшнія сапернікі працягваюць падрыхтоўку да Еўра. Беларусы ў пошуках найлепшага складу на адбор на чэмпіянат свету.

Прамая трансляцыя матча Ірландыя - Беларусь пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 21:40.