Абмяняць цыгарэту на цукерку

18 ноября 2017

Абмяняць цыгарэту на цукерку, далучыцца да флэшмоба і праверыць свае веды супрацьпажарнай бяспекі. У Гомелі прайшоў першы этап рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё". Для гасцей і ўдзельнікаў ладзілі выставу пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання. Самай відовішчнай часткай акцыі стала дэманстрацыя пажару ў жылым памяшканні. Прычынай пастановачнай трагедыі стала непатушаная цыгарэта.

З пачатку года ў Гомельскай вобласці адбылося больш за 240 такіх узгаранняў. У іх выніку 32 чалавекі загінулі і 17 пацярпелі.