Прамая трансляцыя матча Малдова - Беларусь пачнецца сёння ў 21:30

11 сентября 2018

Зборная Беларусі па футболе працягвае шлях на чэмпіянат Еўропы - 2020. Самая кароткая дарога - праз Лігу нацый. Сёння ў другім крузе новага турніру беларусы ў Кішынёве сустрэнуцца з камандай Малдовы. На старце, нагадаем, "белыя крылы" дома разграмілі 5:0 Сан-Марына, а вось малдаване саступілі на выездзе Люксембургу - 0:4. Дарэчы, і ў нашай зборнай, і ў Малдовы на падрыхтоўку да гэтай гульні было толькі два дні. Такі рэгламент для ўсіх.

Прамая трансляцыя з Малдовы пачнецца ў 21:30 на тэлеканале "Беларусь 5".