Салігорскі "Шахцёр" спыніў трохматчавую серыю паражэнняў у Экстралізе

26 января 2015

У гасцявым паядынку супраць "Дынама-Маладзечна" каманда Андрэя Гусава, прайгравала з лікам 0:2, але здолела вырваць перамогу 3:2. Гомель па булітах перайграў "Нёман" 4:3, а "Юнацтва" без праблем разабралася з "Металургам" са Жлобіна. Лідзіруе ў турнірнай табліцы па-ранейшаму "Шахцёр", далей ідуць "Юнацтва" і "Гомель" адпаведна.