Прамая трансляцыя матча Аўстрыя - Беларусь у 17:00 на "Беларусь 5".

2 февраля 2018

На шляху ў сусветную групу. Менш за дзве гадзіны застаецца да пачатку матча першага круга першай еўраафрыканскай групы Кубка Дэвіса паміж зборнымі Аўстрыі і Беларусі. У 17 гадзін на корт выйдуць Геральд Мельцэр і Ілья Івашка. Услед за імі згуляюць шостая ракетка свету Дамінік Цім і Дзмітрый Жырмонт. Прамая трансляцыя з Аўстрыі на "Беларусь 5".