Ангела Меркель правяла сустрэчу з Пятром Парашэнкам

20 мая 2017

Канцлер Германіі Ангела Меркель сёння прымала на нямецкай урадавай віле Мезеберг у Брандэнбургу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку. Абмяркоўвалі далейшую працу дзяржаў "нармандскага фармату" па ўрэгуляванні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Сустрэча працягвалася амаль 3 гадзіны.

Ангела Меркель, канцлер ФРГ: "Што датычыцца мінскіх пагадненняў, у мяне нядаўна была магчымасць абмеркаваць сітуацыю ў Сочы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. На жаль, мы назіраем павелічэнне выпадкаў парушэння рэжыму спынення агню пасля некаторага ўрэгулявання сітуацыі на Вялікдзень. Таму сёння адным з галоўных пытанняў з'яўляецца пытанне аб тым, як мы можам мінімізаваць пагрозу бяспекі. Таму што і бяспека, і мінскія пагадненні з'яўляюцца перадумовамі для далейшага палітычнага развіцця".

Пётр Парашэнка, прэзідэнт Украіны: "Мы гатовыя прадпрымаць рашучыя крокі, каб звярнуць мінскі працэс у канструктыўнае рэчышча. Я яшчэ раз жадаю пацвердзіць, што мы не бачым альтэрнатывы мінскім пагадненням і настойваем на іх поўным выкананні".

Меркель не выключыла правядзення ў будучыні трохбаковай сустрэчы з Парашэнкам і новым прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Абмяркоўваліся на сённяшняй сустрэчы і пытанні двухбаковых германа-ўкраінскіх адносін.