Прадстаўнікі вольнага стылю завяршаюць выступленне на чэмпіянаце свету па барацьбе ў нарвежскім Осла

5 октября 2021

Прадстаўнікі вольнага стылю сёння завяршаюць выступленне на чэмпіянаце свету па барацьбе ў нарвежскім Осла. За бронзавую ўзнагароду планетарнага форуму ўвечары будзе змагацца Аляксандр Гуштын у вагавай катэгорыі да 97 кілаграмаў. Яго сапернік - прадстаўнік Украіны Магамед Закарыеў. Напярэдадні ж першую ўзнагароду зборнай - бронзавую - прынёс у вазе 57 кг Арыян Цютрын. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа сённяшнія фіналы ў запісе, пачатак у 21:20.