Свята, якое ўжо шосты дзень не спыняецца

14 мая 2014

Такім чынам, зноў і зноў - хакей! Гаворачы чэмпіянат, мы разумеем свята. Свята, якое ўжо шосты дзень не спыняецца ў сталіцы. І тут чаканні цалкам супалі з рэальнасцю, у тым, што чэмпіянат пройдзе на высокай ноце, не сумняваўся ніхто. Гэта пацвярджаюць і лічбы, якія сталі вядомыя сёння: напаўняльнасць трыбун на мінскім чэмпіянаце свету складае 75%. У сярэднім больш за 9 тысяч гледачоў на матчы. Пакуль мінскі турнір займае 3-е месца па наведвальнасці ў XXI стагоддзі. Зрэшты, да канца форуму яшчэ больш за палову матчаў і, улічваючы павышаную цікавасць бліжэй да стадыі плэй-оф, можна разлічваць на рэкорд! Ні адзін матч чэмпіянату яшчэ не прапусцілі нашы карэспандэнты.


Вось і ў гэтыя хвіліны на Мінск-Арэне працуе Андрэй Іваноў. Ён на прамой сувязі са студыяй (прамое ўключэнне),