Свята хакея на "Чыжоўка-Арэне" працягваецца!

5 января 2018

У гэтыя хвіліны на лёд вялікай пляцоўкі выходзіць каманда Прэзідэнта Беларусі. У другім матчы групавога этапу Каляднага турніру наша зборная згуляе з дэбютантамі спаборніцтваў - камандай Кітая.

Да гэтай хвіліны завяршыліся дзве сустрэчы. У беларускім квартэце Швейцарыя і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ачкі падзялілі, нічыя 4:4. А ў групе В Чэхія атрымала другую буйную перамогу, разграміўшы Балканы 25:3. Прэтэндэнты на перамогу ў турніры чэхі пачуваюцца як дома не толькі на мінскім лёдзе.

Францішак Птачэк, абаронца каманды Чэхіі па хакеі: "Ведаеце, мне наогул падабаецца тут усё. І сам горад Мінск, і людзі, і, вядома, спаборніцтвы, у якіх мы прымаем удзел. Акрамя таго, звярнуў увагу, што Калядны турнір прыцягвае ўвагу - часам падаецца, што я гуляю ў сябе дома. Некалькі каманд глядзяцца вельмі добра, Беларусь бачу ў фінале. Аднак спадзяюся, што і мы згуляем у галоўным матчы".

Паралельна на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" праходзіць фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" ў старэйшай узроставай групе. Восем каманд пазмагаюцца за галоўны трафей спаборніцтваў. Дзеючыя пераможцы турніру - мінскія "Грыфоны" - атрымалі другую буйную перамогу. Сёння над “Дняпром” з Магілёўскі вобласці 8:1. У вырашальных паядынках удзельнічаюць клубы з розных рэгіёнаў краіны. І ўсе падтрымліваюць ідэю аб'яднання спаборніцтваў з Калядным турнірам.

Ужо заўтра мы даведаемся імёны фіналістаў Каляднага турніру. У групе В за першае месца спаборнічаюць Чэхія і Расія. У квартэце А Беларусь згуляе са Швейцарыяй.