Святочны забег Beauty Run пройдзе сёння ў цэнтры Мінска

8 марта 2018

Каля трох тысяч удзельніц і столькі ж медалёў і кветак на фінішы. У Мінску апоўдні ля галоўнага корпуса Белдзяржуніверсітэта стартуе святочны забег Beauty Run. Дзяўчаты могуць выбраць дыстанцыю на два або пяць кіламетраў. Спартсменак просяць надзець яркія касцюмы ўдзельніц, а для балельшчыкаў абвясцілі конкурс на "Лепшы плакат для мамы" і "Плакат для каханай". Сёлета забег са спартыўнага спаборніцтва ператварыўся ў сацыяльны праект. З яго дапамогай арганізатары звяртаюць увагу грамадства на праблему хатняга гвалту.

Тройка лепшых павязе дахаты і прызавыя. Пераможца пяцікіламетровай дыстанцыі атрымае 500 рублёў, а двухкіламетровай - 200. Да 15 гадзін сёння будзе абмежаваны рух па Незалежнасці ад вуліц Бабруйскай і Маскоўскай да вуліцы Свярдлова, а з 11:30 і да 13:00 - на ўчастку ад Свярдлова да Казлова.