Пасля двух спаборніцкіх дзён у лідары медальнага заліку вырвалася зборная ЗША

8 августа 2016

У скарбонцы зорна-паласатых тры залатыя, пяць сярэбраных узнагарод і чатыры бронзавыя. Ільвіную долю медалёў амерыканцы заваявалі ў плаванні. На другое месца вырваліся кітайцы, замыкае тройку зборная Аўстраліі. Дыхаюць у патыліцу італьянцы, у іх сем узнагарод, і карэйцы з пяццю медалямі. Усяго ж прызавыя месцы занялі спартсмены 29 краін.