У Беларусі ўнесеныя змяненні ў парадак перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання праз мяжу

24 апреля 2020
Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. У прыватнасці, адмяняюцца месячныя нормы на пасылкі з-за мяжы. Пры гэтым па-ранейшаму дзейнічаюць разавыя нормы - кошт пасылкі не павінен перавышаць 22 еўра, а яе вага - 10 кілаграмаў. Таксама адмяняюцца нормы бязмытнага ўвозу тавараў падчас уезду ў Беларусь наземным транспартам часцей за  адзін  раз на 3 месяцы.