Узяць максімум з вытворчага патэнцыялу дзякуючы мадэрнізацыі

15 октября 2014
Асноўная задача беларускіх прадпрыемстваў - узяць максімум з вытворчага патэнцыялу дзякуючы мадэрнізацыі. Аб гэтым сёння ў Мазыры заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч. У краіне рэалізуецца праграма 2013 - 2015 гадоў, асноўная задача якой - стварэнне канкурэнтаздольнай эканомікі.

Пётр Пракаповіч, намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі: Эканамічная мадэрнізацыя, якая вырашае пытанні павышэння эфектыўнасці працы прадпрыемства, якая забяспечвае якасць прадукцыі, якая вырашае пытанні на аснове сістэмнай працы і жорсткай дысцыпліны выканання і скарачэння кошту нашых тавараў і паслуг, пытанні павышэння якасці кадравага патэнцыялу і ўрэшце вырашае пытанні павышэння канкурэнтаздольнасці нашай эканомікі.

У якасці прыкладу Пётр Пракаповіч прывёў Мазырскі домабудаўнічы камбінат. Тут будуюць панэльныя і цагляныя дамы, катэджы і таўн-хаўсы не толькі па ўсёй краіне, але і ў суседняй Расіі. Прычым, з выкарыстаннем уласных матэрыялаў і тэхналогій.