Паядынак паміж Фенербахчэ і барысаўскім БАТЭ пройдзе 21 лютага без гледачоў

25 января 2013
Такое пакаранне ў дачыненні да турэцкага клуба ўжыла кантрольна-дысцыплінарная камісія УЕФА. Падставай паслужыў інцыдэнт, які адбыўся падчас матча Лігі Еўропы паміж Фенербахчэ і мёнхенгладбахскай Барусіяй, калі турэцкія балельшчыкі пачалі кідаць на поле петарды і іншыя прадметы. Да таго ж Фенербахчэ аштрафаваны на 40 тысяч еўра, але мае права ў трохдзённы тэрмін падаць апеляцыю.