Валянціна Чаканава ўзялі пад варту

21 декабря 2015

Сёння стала вядома аб затрыманні былога міністра гандлю. Валянціна Чаканава ўзялі пад варту. Экс-чыноўніка падазраюць у перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Як заявілі сёння ў Следчым камітэце, зараз праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе аб злачынстве карупцыйнай накіраванасці. Таксама следчыя працягваюць высвятляць падрабязнасці іншай крымінальнай справы, узбуджанай ў дачыненні да былога намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіля Півавара. Экс-дзяржслужачаму прад'яўлена абвінавачанне за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Максімальная санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады.