Завяршаецца заключны ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне

19 марта 2017

У нарвежскім Халменколене завяршаецца заключны ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне. Сёння ў праграме гонкі з масавым стартам. Жанчыны ўжо разыгралі трафей. Дар'я Домрачава - у дзясятцы наймацнейшых. З двума промахамі беларуска фінішавала на 8-м месцы, Надзея Скардзіна з адным штрафным кругам - 13-я. Перамогу ў гонцы святкавала гаспадыня трасы Тырыл Экхаў. А вось Малы хрустальны глобус у гэтай дысцыпліне ў чэшкі Габрыэлы Коўкалавай.

Завершыцца сезон мужчынскім мас-стартам. Беларускіх біятланістаў сярод яго ўдзельнікаў няма. Прамая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 15:25.