У Маскве весела і маштабна адкрыліся Дні Мінска

10 октября 2017

Народныя песні і танцы, гарбата з чаборам і шашлык з беларускай бульбы. У Маскве весела і маштабна адкрыліся Дні Мінска. Кірмашы беларускіх тавараў разгарнуліся адразу на трох пляцоўках. Адна з самых буйных - у самым цэнтры Масквы на плошчы Рэвалюцыі. І сёння сюды прыйшлі прадстаўнікі ўрада Масквы, дыпламаты, дэпутаты і, вядома, масквічы і госці сталіцы. На кірмашы - прадукты каля ста нашых прадпрыемстваў. Гэта ўпадабаныя масквічамі каўбасы, сыры, цукеркі і пячэнне, адзенне, абутак, ільняныя прасціны, касметыка і сувеніры.

Мінск і Масква супрацоўнічаюць амаль 6 гадоў. І гэтымі днямі мэры дзвюх сталіц падзеляцца вопытам у арганізацыі інфраструктур вялікіх гарадоў, а таксама плануюць падпісаць шэраг пагадненняў у галіне аховы здароўя і харчавання. Таксама сёння Андрэй Шорац і прадстаўнікі ўрада Масквы ўсклалі вянкі да Магілы Невядомага Салдата.