"Полымя міру" прыбыла ў Ваўкавыск

20 мая 2019

Эстафета "Полымя міру"  працягвае падарожжа па Беларусі. У гэтыя дні яго прымае Гродзенская вобласць.

Сёння "Полымя міру" прыбыла ў Ваўкавыск: удзельнікі эстафеты пранеслі яго па адным з самых буйных прамысловых прадпрыемстваў горада па перапрацоўцы малака. Затым агонь паднялі на Замкавую гару. Згодна з  легендай, менавіта тут падчас  Сярэдневякоўя  стаяў замак. Гэтае месца дагэтуль лічыцца самым высокім пунктам Ваўкавыска.

Яўген Каралёк, чэмпіён свету па веласпорце: "Вельмі прыемна тут знаходзіцца. Адчуванні ад полымя міру,  што пранёс,  - невымоўныя. Застанецца ў памяці на ўсё жыццё. Для мяне вялікі гонар. Гэтыя эмоцыі аналагічныя, калі перамагаеш на вялікіх спаборніцтвах".

Ужо заўтра "Полымя міру" трапіць у Мірскі замак, а далей   накіруецца ў Навагрудак. Удзельнікі эстафеты наведаюць прадпрыемства па вытворчасці газавай апаратуры.