"Полымя міру" пабывала ў Астраўцы на Беларускай АЭС

23 мая 2019

"Полымя міру" працягвае свой шлях па знакавых месцах Беларусі. Сёння агонь II Еўрапейскіх гульняў даставілі ў Смаргонскі і Астравецкі раёны. 

Эстафету сустракалі ў музеі-сядзібе Міхала Агінскага  персанажы сям'і кампазітара.  У гонар запальвання агню II  Еўрапейскіх гульняў  там ладзілі вясновы баль у гістарычным антуражы. Для гасцей свята адкрылі шмат тэматычных пляцовак.  Можна было пракаціцца ў карэце і вывучыць мову веера.

Да гэтай хвіліны "Полымя міру" пабывала ў Астраўцы  на Беларускай АЭС, што будуецца, з агнём II  Еўрапейскіх гульняў прабег начальнік змены  рэактарнага цэха  Вадзім Мацвяйчук. Наступным пунктам сталі Гервяты. Менавіта ля сцен архітэктурнай жамчужыны Беларусі - Траецкага касцёла - завяршыўся марафон па Гродзенскай вобласці.