Культурныя ландшафты стануць галоўнай тэмай Міжнароднага дня музеяў сёлета

18 мая 2016

Больш як дзве тысячы ўстаноў па ўсім свеце адчыняць свае дзверы для знатакоў мастацтва. Менавіта сёння са сховішчаў на экспазіцыі выстаўляюць лепшыя работы, праводзяць тэматычныя фестывалі, open-air і квэсты. У Беларусі гэтае свята пройдзе ў рамках ужо традыцыйна акцыі "Ноч музеяў". Прычым кожная ўстанова выбрала свой кірунак: "Скульптурная ноч", "Музей учора + заўтра", "Будзь геніем".

Пачынаючы з вечара суботы і да раніцы нядзелі, музейныя пляцоўкі Беларусі будуць працаваць у асаблівым рэжыме. Сам Мінск таксама стане арт-пляцоўкай: на вуліцах, у скверах і парках пройдуць экскурсіі па культурна-гістарычных месцах.