Першае золата краіне прынесла юная беларуска на чэмпіянаце свету па біятлоне

20 февраля 2015

Цяжка не заўважыць, што імя чэмпіёнкі ўжо стала шчаслівым для беларускага біятлона. Дар'ю Блашко з перамогай павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы пажадаў ёй далейшых поспехаў у спартыўнай кар'еры. Мы далучаемся да віншаванняў і працягваем уважліва сачыць за гонкамі: усе гэтыя дні ў "Раўбічах" працуюць нашы карэспандэнты, яны - на сувязі са студыяй. І першымі з перамогай Дашу павіншавала менавіта наша здымачная група і Андрэй Іваноў.

Зразумець, як ідуць справы на стрэльбішчы ў спартсмена, можна не звяртаючыся вось да такіх спецсродкаў – дастакова паслухаць трыбуны. Пакуль наша камера выбірала прыдатны план, на другі агнявы рубеж прыйшла прамежкавы лідар спрынту, Дар'я Блашко.

У гэты момант стала зразумела, сёння ў зборнай Беларусі будзе медаль. Пытанне, які? Яшчэ праз 10 хвілін, ужо пасля фінішу Дар'і, паверылася ў "золата", праўда, яна, падышоўшы да камеры, некалькі разоў аглядалася на інфармацыйнае табло, нібыта не верачы, што менавіта прозвішча Блашко па-ранейшаму на першым радку. Шматлікія да гэтага моманту не завяршылі гонку.

Нічога звышнатуральнага не адбылося, таму хвіліны, якія заставаліся да "кветкавай" цырымоніі, спартсменка правяла ў абдымках блізкіх людзей.

Наша камера была першай, да якой падышла юная чэмпіёнка адразу пасля гонкі. Адчувалася, усе эмоцыі засталіся на трасе.

Сэлфі на фоне чэмпіёнкі свету - як частка абавязковай праграмы наведвання біятлона. Хоць сумеснае фота прасілі сёння і ў іншых дзяўчат з нашай каманды.

Па выніках спрынту яшчэ дзве беларускія спартсменкі ўвайшлі ў пяцёрку наймацнейшых - гэта Дзінара Алімбекава і Ганна Сола. Адставанне першай ад пераможцы склала 11 секунд, другой - крыху больш за 17. Улічваючы, што наступнай гонкай у іх календары значыцца гонка праследавання, шанцы беларусак узысці на п'едыстал зноў даволі высокія.

Магла быць у прызах, гаворыць Дзінара, калі б на дыстанцыю сышла раней, а не ў канцы спісу. Да гэтага моманту траса была ўжо разбітая, таму нават з "нулём" у графе штрафныя кругі - толькі 4-е месца.

Ну, а Дар'ю сёння яшчэ доўга не адпускалі: спачатку журналісты, затым балельшчыкі. Абняцца з трэнерам атрымалася толькі праз гадзіну пасля гонкі.

Кветкі і цёплыя словы ад міністра спорту Аляксандра Шамко, яшчэ некалькі інтэрв'ю.

"З імі проста прыемна працаваць",- гаворыць трэнер Уладзімір Махлаеў.

Блашко, Алімбекава, Сола - вельмі моцныя і перспектыўныя дзяўчынкі.