Беларуская біятланістка Юлія Кавалеўская выйграла бронзу юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Швейцарыі

11 января 2020
Падрастаючае пакаленне паказвае вынікі. Першая ўзнагарода беларусаў на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях.  Біятланістка  Юлія Кавалеўская стала трэцяй у індывідуальнай гонцы на 10 кіламетраў. Яна дапусціла тры промахі і амаль на паўхвіліны адстала ад сярэбранага прызёра  Жэан Рышар з Францыі. Перамагла расіянка  Алёна Мохава. Буйны форум прадоўжыцца да 22 студзеня.