Сёння адбылася сустрэча міністра замежных спраў нашай краіны з паслом Ізраіля

27 августа 2015

Уладзімір Макей і Іосіф Шагал абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Міністр падзякаваў паслу за значны асабісты ўнёсак у развіццё беларуска-ізраільскіх адносін, пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў, а таксама ў прасоўванне рашэння аб узаемнай адмене візавага рэжыму. Падчас сустрэчы Іосіф Шагал перадаў ноту аб выкананні Ізраілем неабходных унутрыдзяржаўных працэдур. Беларускі бок зрабіў гэта яшчэ ў студзені бягучага года. Выніковы дакумент уступае ў сілу праз 90 дзён пасля абмену, гэта значыць 26 лістапада.