Павел Няхайчык прыехаў у зборную Беларусі

11 ноября 2019
Павел Няхайчык нарэшце прыехаў у нацыянальную зборную, якую ўзначальвае Міхаіл Мархель. Раней паўабаронца па розных прычынах не выступаў за каманду. Сёння апублікаваны спіс 23 гульцоў, выкліканых на адборачны паядынак супраць Германіі. Разам з Няхайчыкам яшчэ пяць брэсцкіх дынамаўцаў. Матч з немцамі адбудзецца ў суботу 16 лістапада, беларусы шанцы на Еўра-2020 страцілі датэрмінова.