Паралімпійцаў сёння ўшаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму

30 марта 2018

Вялікі ўклад у поспех даў навуковы бок падрыхтоўкі. Так паралімпійцы пракаментавалі трыумфальнае выступленне на Гульнях у Пхёнчхане. Наша зборная заняла 8-е месца ў медальным заліку, заваяваўшы па чатыры ўзнагароды кожнай пробы. Сёння герояў ушаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму.

Святлана Саханенка, трохразовая паралімпійская чэмпіёнка - 2018 па лыжных гонках: "Гэтая Алімпіяда паказала, наколькі паралімпійскі рух вырас у свеце наогул. Гэта значыць пачынаючы ад трансляцый, сканчаючы хуткасцямі тых жа саначнікаў".

Святлана Саханенка прынесла камандзе тры залатыя ўзнагароды ў лыжных гонках сярод слабавідушчых спартсменаў. У мужчын на вышэйшую прыступку п'едэстала падняўся Юрый Голуб у біятлоне, таксама сярод слабавідушчых атлетаў.