Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы - добрая магчымасць для спартсменаў праверыць свой узровень

18 августа 2022
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы праходзіць гэтымі днямі паралельна з кантынентальным першынством. Па сутнасці гэта галоўны старт у цяперашнім сезоне. І нашы атлеты вядуць завочную барацьбу з лепшымі прадстаўнікамі Еўропы ў сваіх дысцыплінах. Трэнерскі штаб канстатуе: канкурэнцыя ў нацыянальным маштабе вырасла, і ў кожным відзе сёння падрастае перспектыўная моладзь. А пасля вяртання на міжнародную арэну нашы лёгкаатлеты змогуць дэманстраваць высокія вынікі.