Орша прымае фінальны этап спаборніцтваў "Залатая шайба"

18 марта 2019

Орша прымае фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба"  на прызы Прэзідэнта Беларусі.

Удзел прымаюць восем каманд. Усе яны - пераможцы абласных адбораў. Першы з чатырох фіналаў прайшоў падчас XV Каляднага турніру. Наймацнейшай дружынай дывізіёна "А" старэйшай узроставай групы стала каманда "Грыфоны"  з Цэнтральнага раёна г. Мінска. Сёння на лядовую арэну выйшла малодшая група дывізіёна "А" - гэта прадстаўнікі гарадоў, дзе ёсць крытыя лядовыя пляцоўкі. Усяго ў адборах гэтага дывізіёна прынялі ўдзел больш за чатыры тысячы  хакеістаў-пачаткоўцаў. Спаборніцтвы ў Оршы прадоўжацца да чацвярга. 

Пасля Оршы  фінальныя спаборніцтвы ў дывізіёне "Б" - а ў ім гуляюць каманды з рэгіёнаў, дзе няма крытых каткоў, - прымуць Бабруйск і Жлобін. Усе ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя прызы.