У Адміністрацыі Прэзідэнта пракаменціравалі інцыдэнт з пранікненнем праваахоўнікаў у дом новага кіраўніка Аршанскага раёна

22 мая 2017

Як стала вядома да гэтай гадзіны, рашэнне аб пранікненні супрацоўнікамі праваахоўных органаў без дастатковых падстаў у жылое памяшканне, дзе і знаходзіўся старшыня Аршанскага райвыканкама, было прынята пэўнымі службовымі асобамі Віцебскай вобласці. Аб гэтым паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта па выніках першаснай праверкі. Адзначана, што старшыня райвыканкама па прычыне хваробы некаторы час не выходзіў на сувязь. Праваахоўнікі пракраліся ў дом, дзе знаходзіўся Леанід Пянькоўскі, каб устанавіць яго месцазнаходжанне. Старшыня райвыканкама на той момант знаходзіўся па месцы пражывання сваякоў у горадзе Оршы. Ацэнку гэтаму факту дасць Следчы камітэт.