Яны хоць і саступілі, але паказалі годны хакей

16 мая 2014

Беларуская зборная, на жаль, аказалася крыху слабейшай за зборную Фінляндыі. У выніку 2:0 на карысць бела-сініх. Але падтрымлівалі нашых ледзь не ўсёй сталіцай...



Як хварэлі за сваю каманду, ведае не па чутках Антаніна Станкевіч, таму што ўласна падтрымлівала нашых.


Толькі з добрым настроем и надзеяй на лепшае. Балельшчыкі нашай зборнай і не ўтойваюць: яны спадзяюцца толькі на перамогу.


На трыбунах свабодныя месцы трэба яшчэ пашукаць. Адказны матч сабраў сапраўдны аншлаг. Самы яркі і шумны сектар, вядома, фанацкі. Тут балельшчыкі не шкадуюць ні галасавых звязак, ні часу на падрыхтоўку да самых адказных матчаў.


А ў некаторых фанатаў ёсць нават свае прыкметы і традыцыі перад матчамі. І гэта працуе, запэўніваюць нас людзі ў чырвоных майках.


Фанацкі сектар наогул задае тон і настрой гульні. Яны пачынаюць тую ці іншую крычалку і праз некалькі секунд уся зала падхоплівае простыя і запамінальныя словы.


Але нягледзячы на такую падтрымку, перамогі не атрымалася, хоць беларусы паказалі годны хакей. Ну а фіны, зразумела, трыумфавалі.


Вынік гэтага матча, хоць і не самы прыемны, але не крытычны. Наперадзе яшчэ тры гульні, але беларусам трэба як мінімум дзве перамогі, каб трапіць у чвэрцьфінал. Так што ўсё яшчэ наперадзе.