Пачынае работу 5-ая сесія Палаты прадстаўнікоў

2 октября 2014

На парадку дня - шэраг важных законапраектаў. Якія трапяць на разгляд дэпутатаў у першы дзень работы ў Авальнай зале, ведаеь наш карэспандэнт Святлана Канапацкая.


Цяперашняя сесія не абяцае быць лёгкай. Такую адзнаку даў спікер ніжняй палаты напярэдадні на пасяджэнні Савета, дзе зацвярджаўся парадак дня маючай адбыцца сесіі. Уладзімір Андрэйчанка нагадаў аб нядаўняй сустрэчы з Прэзідэнтам і патрабаванні Кіраўніка дзяржавы вельмі дбайна вывучыць пытанне фарміравання бюджэту на наступны год. Абмеркаванне галоўнага фінансавага дакумента, безумоўна, стане адным з цэнтральных пытанняў восеньскай сесіі. Аднак сёння на парадку дня шэраг іншых найважнейшых законапраектаў.


Адкрыецца сесія традыцыйна ўрачыста. З уступным словам выступіць спікер ніжняй палаты Уладзімір Андрэйчанка. Будуць сфарміраваныя рабочыя органы і абраны кіраўнік сакратарыята сесіі.


Затым дэпутаты пачнуць абмеркаванне парадку дня. У ім сёння 7 законапраектаў, у тым ліку два - у першым чытанні. Дэпутаты абмяркуюць дапаўненнідаткі і змены ў некаторыя законы па пытаннях стварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз і дзейнасці іншых дзяржаўных органаў, а другі законапраект датычыцца пытанняў, звязаных са зменай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Беларусі.


У другім чытанні дэпутаты разгледзяць змены і дапаўненні ў законапраекты, якія датычацца некаторых кодэксаў, а таксама закона Аб зброі і закона па пытаннях абароны інфармацыі. Акрамя таго, заканадаўцы маюць намер ратыфікаваць два міжнародныя дагаворы - яны датычацца забеспячэння захаванасці сакрэтнай інфармацыі ў рамках АДКБ і Садружнасці Незалежных Дзяржаў.


Як паведамілі журналістам напярэдадні адкрыцця сесіі, падчас восеньскай сесіі дэпутаты плануюць разгледзець 13 законапраектаў у першым чытанні, 9 - у другім і ратыфікаваць 12 міжнародных дагавораў. Усяго ў Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца ўжо каля 60 праектаў законаў, якія чакаюць сваёй чаргі для разгляду ў Авальнай зале.