Алімпійскія гульні для беларусаў зараз афіцыйна завершаныя

26 августа 2016

Напярэдадні позна ўвечары прызямліўся апошні рэйс з нашымі спартсменамі. Самыя заўзятыя фанаты беларускага спорту сустракалі жаночую зборную па баскетболе, грацыёзных мастацкіх гімнастак, каманду па лёгкай атлетыцы. На чале рэйса - срэбны прызёр Гульняў у Рыа Іван Ціхан. Крысціна Камыш сустрэла беларускіх алімпійцаў.

Апошняя сустрэча рэйса з Бразіліі атрымалася самай масавай. Па-першае, прыляцела вялікая спартыўная дэлегацыя. Па-другое, шмат балельшчыкаў, родных і блізкіх прыехалі ў мінскі аэрапорт убачыць тых, за каго менш як тыдзень таму хваляваліся ля экранаў тэлевізараў, гледзячы трансляцыі з Рыа. Адным з іх быў срэбны прызёр Алімпіяды Іван Ціхан.

Наша баскетбольная зборная на групавой стадыі выйграла толькі адзін матч, хоць, адзначым, у гаспадынь турніру. Баскетбалісткі прызналіся, што адчуваюць некаторую недаказанасць. Што ж, спадзяемся, яны ўсё зробяць найлепшым чынам ужо на Гульнях у Токіа.

Аднак самую цёплую сустрэчу арганізавалі прыхільнікі мастацкай гімнастыкі.

Першы віцэ-прэзідэнт НАК Максім Рыжанкоў адзначыў, што ўся алімпійская каманда стамілася ад Рыа і падвёў вынікі галоўнага старту чатырохгоддзя.

За ўвесь час выступленняў на Алімпійскіх гульнях - а гэта 12 разоў - зборная Беларусі заваявала 99 медалёў. Наступную, юбілейную, сотую ўзнагароду чакаем ужо на зімовых Гульнях у Паўднёвай Карэі. Да іх засталося, дарэчы, усяго 532 дні.