Вольга Мазуронак пятая ў марафоне на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы

28 сентября 2019

Вольга Мазуронак заняла пятае месца ў марафоне на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які напярэдадні стартаваў у катарскай Досе. Беларуска пераадолела 50 кіламетраў за 2 гадзіны 36 мінут і 21 секунду. Роўных жа не было кенійцы Рут Чэпнгетыч. Вольга прайграла пераможцы марафона ледзь менш за чатыры хвіліны. Акрамя таго, нашы спартсменкі Анастасія Іванова і Святлана Кудзеліч занялі адпаведна 17-ае і 32-ое месцы.

Ганна Малышчык і Алена Собалева сёння пазмагаюцца за медалі чэмпіянату свету ў кіданні молата. Напярэдадні Малышчык удалося прабіцца ў фінал напрамую. У трэцяй спробе Ганна выканала кваліфікацыйны нарматыў. А Собалева, паказаўшы свой лепшы вынік у сезоне, увайшла ў лік 12 наймацнейшых. Фінал у гэтым відзе праграмы пачнецца ў 19:25. Прамую трансляцыю будзе весці "Беларусь 5".