Вольга Гаварцова завяршае выступленне на турніры WTA ў Бастадзе

15 июля 2015

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова завяршае сваё выступленне на турніры WTA ў шведскім Бастадзе. У другім раўндзе беларуска саступіла Яне Чапелавай са Славакіі. Вынік сустрэчы: 6:4, 3:6, 2:6. Сустрэча працягвалася больш за 2 гадзіны. Турнір, прызавы фонд якога 250 тысяч долараў, завершыцца ў нядзелю, 19 ліпеня.