Беларуская біржа сёння запусціць бесперапынныя двайныя аўкцыёны

1 июня 2015

Таргі на беларускай біржы пераходзяць у новы рэжым - бесперапыннага двайнога аўкцыёну. Пастанова Нацбанка ўступае ў сілу з сённяшняга дня. Гэта значыць, што кожны з удзельнікаў таргоў зможа бачыць, колькі і па якіх цэнах гатовыя купіць або прадаць замежную валюту іншыя ўдзельнікі. Калі ў гандлёвай сістэме будуць сустрэчныя заяўкі з патрэбнымі ўмовамі, то здзелка будзе заключаная. Афіцыйным курсам стане сярэдняя лічба па выніках двайнога бесперапыннага аўкцыёну. Што да парадку валютна-абменных аперацый для фізічных асоб, то ён не змяніўся.