Вольга Гаварцова ў 1/8 фіналу на турніры ў Мексіцы

3 марта 2020
Вольга Гаварцова прабілася ў 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі  International у Мантерэі. Прызавы фонд спаборніцтваў у Мексіцы больш як 250 тысяч долараў. У першым крузе беларуска выбіла з барацьбы амерыканку Каралін Далхайд - 3:6, 6:2, 6:1. Саперніца Гаварцовай вызначыцца найбліжэйшай ноччу ў сустрэчы Эліна Світоліна (Украіна) - Данка Ковініч (Чарнагорыя).