Нашы знакамітыя землякі. Аляксей Мікалаевіч Бацян

28 июля 2018

Год малой радзімы ўжо стаў па-сапраўднаму знакавым не толькі для беларусаў, але і для нашых знакамітых землякоў. Сярод іх і Бацян Аляксей Мікалаевіч - чалавек, які стаў прататыпам кінагероя маёра Віхра. Гісторыя яго подзвігаў ужо не раз станавілася асновай для фільмаў і шпіёнскіх раманаў. Але рэальная біяграфія героя засланяе нават іх. Сёлета ветэрану споўніўся 101 год, таму ад праблем са здароўем яго штогадовы візіт у Беларусь аказаўся пад пытаннем. Але, як прызнаўся сам легендарны разведчык у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму карэспандэнту, ён так і не змог парушыць сваю традыцыю, тым больш у год малой радзімы.

Са знакамітым маёрам Віхрам пагутарыў Юрый Шаўчук.