Адзін з выхаванцаў спартклуба "Мінск" атрымаў клюшку Прэзідэнта

4 января 2020
Калядны турнір - гэта і асаблівая добрая атмасфера, калі кожны госць і ўдзельнік можа падарыць увагу самым маленькім. Ужо заўтра ўсе каманды-ўдзельніцы з падарункамі і матэрыяльнай дапамогай адправяцца ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.
Учора пасля паядынку самыя ўдачлівыя балельшчыкі панеслі з сабою мяккія цацкі - падарункі ад каманды Прэзідэнта. Але для аднаго з юных аматараў хакея гэты вечар сапраўды запомніцца на ўсё жыццё, а можа, і надасць матывацыі трэніравацца і перамагаць у будучыні. Адзін з выхаванцаў спартклуба "Мінск" атрымаў клюшку Прэзідэнта з яго рук. Так, менавіта на гэтых кадрах той самы хлопчык, які стаяў на трыбунах і трымаў у руках плакат, дзе распавёў пра сваю мару. Журналісты Агенцтва тэленавін адшукалі гэтага шчасліўчыка. Ім аказаўся 8-гадовы Вадзім Бялянін. Хакеем хлопчык займаецца ўжо 4 гады. І гэта не проста хобі, а ўжо сапраўдная мара - стаць вялікім спартсменам. Таму з ранніх гадоў старанна трэніруецца - па дзве гадзіны на дзень чатыры разы на тыдзень. Паводле слоў таты, выбар такога зімовага віду спорту невыпадковы -  Вадзім нарадзіўся ў паўночным горадзе Варкута.

Такім падарункам хлопчык пакуль выхваляецца толькі ў коле сям'і. Вадзім ужо распавёў, што гэтая клюшка будзе хатнім экспанатам і зойме ў пакоі самае ганаровае месца.