Чарговы сезон актыўнага адпачынку ў сталіцы адкрыты

22 января 2014

Сёння сваю працу пачала гарадская лыжаролерная траса ў Вяснянцы. Засыпаць снегам яе пачалі тыдзень таму. Дарэчы, абавязковая ўмова для такіх работ - сем градусаў марозу. Зараз вышыня снежнага покрыва 40 сантыметраў, а шырыня пяць метраў. Між тым, на лыжаролернай трасе праводзяць рэспубліканскія і гарадскія спаборніцтвы. А для наведвальнікаў арганізаваны пункты пракату спартыўнага інвентара.



Зараз даўжыня гарадской лыжаролернай трасы паўтара кіламетра. Але плануецца, што праз некалькі тыдняў яна вырасце да трох, а затым да пяці кіламетраў.