Агляд самых значных спартыўных падзей у рубрыцы "Матчбол"

23 января 2023

Выдатна завяршыўся для беларусаў хатні этап Кубка Садружнасці па біятлоне. 5 разоў нашы атлеты падымаліся на п'едэстал. На гэтым тыдні Раўбічы зноў прымаюць прэстыжныя спаборніцтвы. Мінскае "Дынама" ў рэгулярным розыгрышы КХЛ пакуль за межамі зоны плэй-оф. А ў Аўстраліі на першым у сезоне турніры серыі Вялікага шлема адразу дзве нашы тенісісткі працягваюць барацьбу за трафей. Усе падрабязнасці  у нашай традыцыйнай рубрыцы "Матчбол".

5 узнагарод, 3 з іх у Дзмітрыя Лазоўскага. Менавіта ён стаў галоўным героем чацвёртага этапа Кубка Садружнасці. У Раўбічах Дзмітрый падымаўся на п'едэстал у кожнай гонцы. Спачатку на вышэйшую ступень у спрынце, а далей заставаўся другім у пасьюце і гонцы з масавым стартам.

Прычым у мужчынскім мас-старце кампанію Лазоўскаму на подыуме склаў Мікіта Лобастаў.

Яшчэ адзін медаль на рахунку лідара нашай жаночай зборнай - бронзу ў гонцы праследавання ўзяла Дзінара Алімбекава-Смольская. Дарэчы, яна па выніках чатырох этапаў спаборніцтваў з жоўтай майкай лідара, у мужчын першым ідзе яе муж Антон Смольскі.

Мінскае "Дынама" пакуль за межамі зоны плэй-оф КХЛ. На мінулым тыдні "зубры" правялі два матчы супраць прамога канкурэнта за месца ў васьмёрцы - "Поўначсталі". Спачатку былі абышлі саперніка на хатняй арэне - 2:0. А вось у Чарапаўцы саступілі - 1:2.

"Зубры" апускаюцца на дзявяты радок Заходняй канферэнцыі, у бале ад "Поўначсталі" і ў двух ад "Спартака", з якім ужо заўтра сустрэнемся ў Маскве.

Дзве беларускія тэнісісткі згуляюць у чвэрцьфінале адзіночнай сеткі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Кампанію Вікторыі Азаранцы ў топ-8 сёння склала і першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка, якая за паўтары гадзіны абыграла Белінду Бенчыч са Швейцарыі, 7:5, 6:2.

За выхад у паўфінал турніру Вялікага шлема Арыне трэба будзе згуляць з харваткай Донай Векіч, 64-й ракеткай свету.

Сочым за поспехамі нашых тэнісістак на такім прэстыжным турніры, за мінскім "Дынама" ў КХЛ, а амататараў біятлону чакае чарговае спартыўнае свята ў Раўбічах. З чацвярга па нядзелю тут пройдзе пяты этап Кубка Садружнасці. Для тых, хто да спарткомплексу не дабярэцца,  прамыя трансляцыі на "Беларусь 5".