Абласныя спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч" стартавалі ў Оршы

27 июля 2017

Абласныя спаборніцтвы па футболе сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" стартавалі ў Оршы. У райцэнтр прыехалі лепшыя аматарскія каманды з усёй Віцебскай вобласці, якія да гэтага сталі пераможцамі занальных спаборніцтваў. Матчы праходзяць адразу на некалькіх стадыёнах горада ў трох узроставых групах. Самым юным футбалістам - дзевяць гадоў, самым старэйшым - чатырнаццаць.

Лепшыя каманды выступяць у фінале турніру "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, які ў верасні будзе прымаць Мінск.