Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрылі ў Чэрвені

8 октября 2015

Тут могуць займацца не толькі прафесійныя спартсмены, але і аматары. У адным будынку размясцілі трэнажорную, гульнявую і фітнес-залы, а таксама басейн. У вольны ад трэніровак час можна наведаць кафэ, іх у комплексе некалькі, і салон прыгажосці. Рэпартаж Антаніны Станкевіч.

На адкрыцці сабраўся ледзь не ўвесь горад. Але месца хапіла ўсім і на паркоўцы побач, хопіць і ўнутры. Песні, танцы, паветраныя шары, зразумела, для Чэрвеня гэта падзея – сапраўднае свята.

Не менш як будучым алімпійскім чэмпіёнам па муай-тай збіраецца стаць і 9-гадовы Саша Несцяровіч. А пакуль што будучы прызёр краіны ў сваёй узроставай катэгорыі дакладна ведае, навошта трэба сур’ёзна займацца спортам.

З задавальненнем тут будуць займацца і дарослыя. Гэтыя жанчыны ўжо не ўяўляюць сваё жыццё без фітнесу і аэробікі. А ў новых прыгожых сценах танцуецца куды весялей.

На базе новага комплексу размясціліся шмат гурткоў і секцый па самых запатрабаваных відах спорту. Кожны знойдзе занятак па душы. Вынікі не прымусяць сябе чакаць, упэўнена паралімпійская чэмпіёнка Людміла Валчок.

Усяго ж у вобласці больш за дзве тысячы спартыўных аб’ектаў. Але гэта не адмяняе будаўніцтва новых стадыёнаў, басейнаў і фізкультурных цэнтраў. Бо гэта своеасаблівая інвестыцыя ў здароўе.