Мікіта Каляда фінішаваў 9-м у спартыўнай хадзе на 10 тысяч метраў

14 июля 2018

Мікіта Каляда фінішаваў 9-м у спартыўнай хадзе на 10 тысяч метраў на юніёрскім чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які прымае Тамперэ. Беларус не толькі паказаў лепшы час сярод еўрапейцаў, але і ўстанавіў свой новы асабісты рэкорд, палепшыўшы папярэдні на 1 хвіліну і 25 секунд. Яшчэ адны беларус Павел Альховік стаў 23-м. Таццяна Рамановіч заняла 11 месца ў кіданні молата. У фінале па выніках трох спроб наша спартсменка паказала вынік 59 метраў 35 сантыметраў, чаго не хапіла, каб трапіць у лік 8 наймацнейшых, якія і прадоўжылі барацьбу за медалі. У фінал у кіданні дыска прабіўся Яўген Багуцкі. Кваліфікацыйны нарматыў ён выканаў з трэцяй спробы. Вынік - 61 метр 72 сантыметры.